Беларускі ўрад працягнуў кантроль за "расчлянёнай курыцай"

Урад працягвае кантраляваць цэны на разабраных курэй / pixabay.com
Урад працягвае кантраляваць цэны на разабраных курэй / pixabay.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падоўжыла цэнавыя абмежаванні на мяса курэй і куранят-бройлераў у выглядзе частак тушкі. Рэгуляванне цэн, уведзенае ў кастрычніку, працягнутае яшчэ на 80 дзён. Адпаведная пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Абмежаванні на "расчлянёных" курэй увялі ў кастрычніку пасля патрабавання Аляксандра Лукашэнкі. Ён звярнуў увагу, што птушкафабрыкі, якім увялі цэнавы кантроль на цэлыя курыныя тушкі, прыдумалі, як абыходзіць абмежаванні — сталі прадаваць іх па палавінках. Тады ж урад забараніў разбіраць курэй у крамах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі