У Беларусі крамам забароняць "расчляняць" курыцу і прадаваць яе сырой па частках
У краме / БЕЛТА
У Беларусі крамам забароняць "расчляняць" курыцу і прадаваць яе сырой па частках. Гэта вынікае з урадавай пастановы (№ 685 ад 10 кастрычніка 2022-га), якая ў сераду была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент падпісаў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў. Ён пачне дзейнічаць праз 10 дзён пасля афіцыйнай публікацыі.
Нядаўна на нарадзе Аляксандр Лукашэнка абурыўся цэнаўтварэнню на прадукты харчавання: "Расчлянілі дохлую курыцу, запіхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар!". Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адрэагавала і забараніла крамам істотна павышаць адпускныя цэны пры разборцы тушак курэй: "Кошт дзвюх паўтушак, пярэдняй і задняй чвэрцяў тушкі не мусіць перавышаць кошту самой тушкі".
У Баранавіцкім раёне ўжо выявілі "беспадстаўнае павышэнне цаны" і распачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.