Беларускі выдавец атрымаў прэстыжную прэмію ў Лондане
На прыз "Свабода выдаць" Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў Ігара Логвінава намінавала Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Сума прэміі складае 10 тысяч швейцарскіх франкаў. Узнагароду атрымала дачка выдаўца Аляксандра Логвінава.
Заснавальнікі прэміі адзначылі актыўную выдавецкую дзейнасць Ігара Логвінава і тое, што летась Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла ліцэнзію выдавецтва "Логвінаў".