Беларускі выйгралі два медалі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы
Беларускі выйгралі два медалі на другім этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіў у італьянскім Пезара. У групавых практыкаваннях серабро атрымала каманда ў складзе Ганны Гайдукевіч, Лаліты Мацкевіч, Дзіяны Місючэнка, Ганны Швайбы і Анастасіі Рыбаковай — дзяўчаты выступалі ў мнагабор’і і набралі 37,600 бала. Першае месца дасталася камандзе Італіі, а на трэцім — расіянкі.
У індывідуальных выступах беларуска Анастасія Салос заняла трэцяе месца ў практыкаваннях з мячом. На першым месцы — расіянка Дзіна Аверына, на другім — прадстаўніца Ізраіля Ліна Ашрам.
Яшчэ адна наша гімнастка, Кацярына Галкіна, заняла чацвёртае месца ў практыкаваннях са стужкай.