Беларускім банкам давядзецца даплаціць за дарагія крэдыты і дэпазіты
Дадатковую нагрузку ўводзіць Нацбанк.
Нацбанк Беларусі з 1 чэрвеня ўводзіць дадатковыя меры, каб абмежаваць рызык банкаў, якія падтрымліваюць неабгрунтавана высокія адсоткавыя стаўкі на дэпазітна-крэдытным рынку.
Паводле інфармацыі БЕЛТА, гаворка ідзе пра банкі, адсоткавая стаўка якіх перавышае стаўку па пастаянна даступных аперацыях Нацбанка ў форме крэдыту овернайт, павялічаную на пэўны каэфіцыент. Такім банкам павысяць адлічэнні ў спецыяльныя рэзервы па крэдытах.
Акрамя таго, банкі будуць фармаваць фонды абавязковых рэзерваў з павышаным каэфіцыентам, калі сярэднямесячная стаўка па іх новых тэрміновых укладах у нацыянальнай валюце будзе большая, чым стаўка па пастаянна даступных аперацыях Нацыянальнага банка ў форме крэдыту овернайт.
У Нацбанку разлічваюць, што новыя меры падштурхнуць банкі да больш узважанай дэпазітна-крэдытнай палітыкі, павысяць празрыстасць і прадказальнасць фармавання адсоткавых ставак на дэпазітна-крэдытным рынку.
Фота — minsknews.by