Беларускія банкі мяняюць валюту разлікаў па картах Mastercard

Кітайскія юані / pixabay.com
Кітайскія юані / pixabay.com

Некалькі беларускіх банкаў мяняюць валюту разлікаў па картах Mastercard. Замест долара і еўра будзе юань. Новаўвядзенне з'явілася 3 красавіка.

Як паведамляе officelife.media, БНБ-Банк і Белгазпрамбанк пераходзяць на кітайскі юань з еўра, а Альфа Банк — з долара. Прычынай называюць сітуацыю на рынку і міжбанкаўскія ўзаемаадносіны. 

Альфа Банк патлумачыў, якім чынам цяпер будуць праводзіцца плацяжы. Калі вы разлічваецеся за мяжой (напрыклад, у Італіі) картай беларускага банка, выпушчанай у рублях, працэс будзе такім. Валюта аперацыі (напрыклад, еўра) будзе пералічаная ў долары па курсе Mastercard. Далей з долараў яна пералічыцца ў кітайскія юані па курсе Mastercard, а з юаняў — у валюту карты па курсе банка. Тады і будзе зразумела, колькі рублёў спішуць з вашай карты пасля пакупкі.

Калі вы разлічваецеся картай, выпушчанай у еўра, за тавары ў той жа Польшчы, то схема пераліку будзе наступная. Польскія злотыя пералічваюцца ў долары па курсе Mastercard, далей долары пералічваюцца ў юані па курсе Mastercard, затым юані — у валюту карты (у еўра) па курсе банка. Калі вы купляеце тавар у Кітаі за юані, то сума адразу будзе пералічаная ў валюту карты (напрыклад, у беларускія рублі) па курсе банка. Калі разлічваецеся за куплю ў еўра картай, выпушчанай у еўра, — ніякага пераліку няма, з карты спісваецца сума ў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі