Беларускія байдарачніцы ўзялі золата на чэмпіянаце свету ў Мілане

Беларускія байдарачніцы Маргарыта Махнева і Марына Літвінчук у складзе байдаркі-двойкі перамаглі на чэмпіянаце свету-2015 у Мілане на дыстанцыі 200 метраў.

Беларускі прыйшлі з вынікам 38,477 секунд. Срэбра атрымаў экіпаж з Венгрыі (38,659 сек.), бронзу – спартсменкі з Германіі (39,659 сек.).

Мужчынскі тандэм каноэ-двойкі Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай на дыстанцыі 200 м прынес Беларусі толькі сярэбры медаль. Спартоўцы пераадолелі дыстанцыю з вынікам 37,516 секунд. Усяго 1,169 секунд яны прайгралі чэмпіёнам свету расіянам (36,347 сек.). Бронзу атрымаў нямецкі экіпаж (37,750 сек.), паведамляе БЕЛТА.

Яшчэ адзін медаль Беларусі прынесла Каміла Бобр. Яна прыйшла трэцяй да фінішу ў класе каноэ-адзіночак (С1) на дыстанцыі 200 м з вынікам 49,225 секунд, саступіўшы пры гэтым 0,508 секунд пераможцы з Балгарыі. Срэбра атрымала байдарачніца з Венгрыі.

Спаборніцтвы працягваюцца. На дадзены момант у Беларускай зборнай 6 медалёў (3 залатыя, 2 сярэбраныя, 1 бронзавы).

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі