Беларускія біятланісты адмовіліся ад удзелу ў Каляднай гонцы ў Рупольдынгу

Беларускія біятланісты адмовіліся ад удзелу ў Каляднай гонцы ў Рупольдынгу

Беларускія біятланісты не прымуць удзел у традыцыйнай Каляднай гонцы ў нямецкім Рупольдынгу, якая пройдзе 28 снежня. 

Запрашэнне на ўдзел у ёй атрымалі Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі, перадае БЕЛТА. Алімбекава паведаміла, што яны былі вымушаныя адмовіцца. Таксама ад удзелу ў гонцы адмовіліся біятланісты Нарвегіі ды Францыі.

У сённяшняй гонцы прымуць удзел 10 пар: два дуэты прадставяць Германію, астатнія — Аўстрыю, Італію, Канаду, Расію, Украіну, Фінляндыю, Чэхію, Швейцарыю. Спярша адбудзецца мас-старт, а па яго выніках каманды правядуць гонку пераследу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі