Беларускія цяжкаатлеты Шкерманкова, Сазанавец, Жарнасек трапілі ў "чорны спіс"
Беларускія цяжкаатлеты Марына Шкерманкова, Дзіна Сазанавец, Яўген Жарнасек трапілі ў "чорны спіс". Іх прозвішчы згадваюцца сярод 23 спартсменаў, чые допінг-пробы пры паўторнай праверцы паказалі наяўнасць слядоў анабалічных стэроідаў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF).
Вядома, што 23 спартсмены прадстаўляюць 6 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, яны выступаюць у пяці відах спорту.
Удзел у афіцыйных спартыўных спаборніцтвах Шкерманковай, Сазанавец і Жарнасека часова прыпынены. Праводзіцца расследаванне. На Алімпіядзе ў Лондане Марына Шкерманкова ўзяла бронзавы медаль. Цяпер жа ўдзел беларускіх цяжкаатлетаў у Алімпіядзе ў Бразіліі апынуўся пад пытаннем.
У тэсце Шкерманковай былі знойдзены наступныя забароненыя рэчывы: Dehydrochloromethyltestosterone, Stanozolol (S1.1 Anabolic agents), у тэсце Сазанавец — Drostanolone, Stanozolol (S1.1 Anabolic agents), у тэсце Жарнасека — Dehydrochloromethytestosterone, Stanozolol, Oxandrolone (S1.1 Anabolic agents).