Беларускія дэсантнікі застаюцца на мяжы з Украінай (відэа)
Яны працягваюць выконваць сумесныя задачы з органамі памежнай службы.
У Беларусі працягваецца праверка сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы з Украінай і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці (яна праводзіцца на даручэнне кіраўніка дзяржавы). Як паведамляла Еўрарадыё, 3 і 4 чэрвеня былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць падраздзяленні 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад Узброеных сілаў Беларусі. Яны здзейснілі марш на Гомельшчыну.
Дэсантнікі дагэтуль знаходзяцца каля мяжы з Украінай і працягваюць выконваць сумесныя задачы з органамі памежнай службы.
Тым часам у Ельскім раёне праходзяць заняткі з асабістым складам штаба тэрытарыяльнай абароны. Яны страляюць з табельнай зброі і кідаюць гранаты, інфармуе БЕЛТА.
Фота: ria.ru