Беларускія дыпламаты дапамаглі затрымаць злачынцаў, якія хаваліся ў Камбоджы
На пачатку верасня ў Камбоджы былі затрыманыя злачынцы з Беларусі. Іх дапамаглі затрымаць дыпламаты з беларускай амбасады ў В'етнаме. Пра гэта паведамляецца ў акаўнце МЗС Беларусі на Твітары.
Нашых суайчыннікаў шукалі па каналах Інтэрпола па падазрэнні ў сур'ёзным злачынстве. Дыпламаты беларускай амбасады ў В'етнаме прадумалі і рэалізавалі схему па іх дэпартацыі і "бескантактавым" правядзенні ў Беларусь.
Паведамляецца, што з аэрапорта Бангкока зламыснікі спрабавалі ўцячы ў Фінляндыю, але гэтая спроба не ўдалася. Праз Таіланд іх даставілі ў Расію.
У МЗС кажуць, што на Камбоджу выбар беларускіх зламыснікаў паў не выпадкова: "Цёпла, гасцінна, а галоўнае — далёка. прычым не толькі ад роднай міліцыі, але нават ад беларускай амбасады. Да бліжэйшай, у Ханоі, — 1300 км".