Беларускія дзеці змогуць на зімовыя вакацыі паехаць на аздараўленне за мяжу
Падчас зімовых вакацый беларускія дзеці змогуць выязджаць на аздараўленне за мяжу. Гэта дазволіў сваім указам Аляксандр Лукашэнка 19 снежня. Ён прыпыніў ранейшы ўказ ад 13 кастрычніка 2008 г. № 555. Нагадаем, што кастрычніцкі ўказ абмяжоўваў выезд беларускіх дзяцей на аздараўленне ў замежныя дзяржавы, з якімі дагэтуль не складзеныя міжнародныя дамовы. Новы дакумент прыпыняе на перыяд калядных і навагодніх святаў (з 20 снежня 2008 года да 20 студзеня 2009 года) гэтыя абмежаванні.
Дзеянне ўказу мае часовы характар, паведамляе БЕЛТА.
Дзеянне ўказу мае часовы характар, паведамляе БЕЛТА.