Беларускія фуры з кантрабандай загрузлі ў пяску на расійскай мяжы (відэа)

Тры беларускія кіроўцы фураў трапілі ў трагікамічную сітуацыю ў Бранскай вобласці Расіі 25 траўня. Як піша "Комсомольская правда", мужчыны везлі на фурах 58 тон польскіх яблыкаў. На пастаўкі гэтага тавару ў Расіі дзейнічае эмбарга. Каб не везці забаронены тавар праз пункт пропуску "Красны Камень", кіроўцы вырашылі праехаць праз лес.

Затрымала іх тое, што ў гэтых мясцінах пясочныя глебы. Фуры папросту загрузлі ў пяску. На дапамогу ім прыйшлі расійскія памежнікі, якія выклікалі лесавозы для выратавання фураў.

Беларусы паведамілі, што польскія яблыкі вязуць у Казахстан. Гэта было пазначана нават у рээкспартных сертыфікатах. Праўда, канчатковым пунктам кіроўцы называлі чамусьці Чалябінск.

Цяпер машыны стаяць у пункце пропуску "Красны Камень", пакуль расіяне правераць канфіскаваныя ў беларусаў рээкспартныя сертыфікаты.

Фота — упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі