Беларускія хімікі распрацавалі "бар'ер для вірусаў"
Беларускімі навукоўцамі-хімікамі створаны айчынны нятканы матэрыял для вытворчасці ахоўных масак "з высокай эфектыўнасцю бактэрыяльнай фільтрацыі", піша sb.by. Ён нетаксічны. Выпрабаванні паказалі, што эфектыўнасць паветранай фільтрацыі дасягае 98,2%, а бактэрыяльная эфектыўнасць — 96% (нават пасля чатырохмесячнага захоўвання).
Цяпер стаіць задача выпусціць пробную партыю масак — 100-200 штук, "каб пераканацца, як матэрыял будзе паводзіць сябе на вытворчасці". Плануецца, што яе вырабяць на "СветлагорскХімвалакне" ўжо ў бліжэйшыя дні. А далей можа пачацца выпуск масак у прамысловых маштабах. Навукоўцы мяркуюць, што іх распрацоўка дапаможа зрабіць больш танным вытворчасць ахоўных масак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.