Беларускія інтэрнэт-крамы прапануюць купіць дзецям "Ветлівых людзей"
Шэраг беларускіх інтэрнэт-крамаў прапануе купіць дзіцячыя цацкі — салдацікаў "Ветлівыя людзі".
Фігуркі зборныя — агулам 51 дэталь. З іх можна сабраць чатырох салдацікаў. На ўзбраенні ў салдатаў — кулямёт "Печанег", снайперская вінтоўка СВД-С, аўтамат Калашнікава.
"Таксама прыемным сюрпрызам апынецца маштабная фігурка ўпадабанага ўсімі ката "Рыжыка", героя шматлікіх рэпартажаў вясны 2014 года", — піша адзін з прадаўцоў.
Цацака рэкамендуецца дзецям ад 10 гадоў. Купіць яе можна ад 16 да 30 рублёў.
Прадаўцы нагадваюць, што так званыя "ветлівыя людзі" з'явіліся ў Крыме напрыканцы лютага 2014 года — перад акупацыяй паўвострава. Дарэчы, пазней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэта былі расійскія войскі. "Ветлівыя людзі" сталі такім жа сімвалам акупацыі і "рускага свету", як і, напрыклад, георгіеўскія стужкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.