Беларускія кантрабандысты не змаглі перахітрыць літоўскіх мытнікаў (фота, відэа)
Беларускія кантрабандысты зноў не змаглі перахітрыць літоўскіх мытнікаў. Днямі на беларуска-літоўскай мяжы вялікую партыю цыгарэт выявілі ў полых сасновых дошках, якія везлі ў грузавіку. Volvo кіраваў грамадзянін Беларусі, яго затрымалі.
Як інфармуе прэс-служба мытнай службы Літвы, кантрабанду знайшлі з дапамогай спецыяльнага сканера, які паказаў, што дошкі полыя. Каб падлічыць усю кантрабанду, спатрэбіцца шмат часу. На першым этапе з дошак дасталі 5 тысяч пачкаў цыгарэт "Мінск" на 15 тысяч еўра.
Фота: facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba