Беларускія латарэі: шлях да мары пра кватэру і машыну
На сёння ў галоўны прыз італьянскай латарэі Superenalotto акумулявалася амаль 72 млн еўра. Залаты дождж вось-вось пральецца на галаву шчасліўцу ці шчаслівіцы. А калі скопліваецца такі прыз, вакол латарэі ў Італіі распачынаецца ледзь не гістэрыя. З суседніх дзяржаваў у Італію прыяжджаюць ахвотнікі, каб пайграць. Білеты прадаюцца ў барах, і італьянцы завялі звычку набываць і правяраць квіток пры ранішняй каве. Латарэя выклікае ажыятаж ня толькі сярод лёгкіх на эмоцыі італьянцаў, але і сярод беларусаў усіх слаёў. Пра вядомыя ёй выйгрышы распавядае спадарыня Ларыса з в. Загалле Любанскага раёну:
“Я выйграла сумку і камбайн “Мулінэкс” у “Вашым лато”. А Раіса Адамаўна выйграла тэлевізар у латарэі газеты “Звязда”. Бываюць грашовыя выйгрышы – па 20 тысяч. У Лясковічах людзі выйгралі машыну. Мой сын Саша выйграў манітор. Я гуляю далей. Мару выйграць кватэру. Вунь нейкая вяскоўка з Віцебскай вобласці выйграла трохпакаёўку”.
Заўважана, што ахвотней за ўсё ў латарэю гуляюць людзі, якія інакш ня могуць істотна паправіць свой фінансавы ці жыллёвы стан. Асноўная “латарэйная” мара беларуса – кватэра ў Мінску.
Дзяржаўнае прадпрыемства "Беларускія латарэі" паўстала ў 1999-м, летась стала чальцом Еўрапейскай асацыяцыі дзяржаўных латарэй і таталізатараў (арганізацыя аб'ядноўвае 70 краін, сярод іх - Вялікабрытанія, Нямеччына, Расія, Францыя, Іспанія, Швейцарыя і іншыя). Самы буйны джэкпот выйграў жыхар Брэсцкай вобласці -- 219,7 млн руб. Жыхар мястэчка Глыбокае выйграў пяціпакаёўку ў Мінску коштам у 205,1 мільёнаў рублёў. У аддзеле выдачы выйгрышаў “Беларускай латарэі” “Еўрарадыё” распавялі:
Прадстаўніца “Беллатарэі”: “Людзі рэагуюць па-рознаму, здзіўляюцца, радуюцца, не могуць паверыць, што менавіта яны выйгралі прыз. Мне запомніўся найбольш такі выпадак: дзяўчына працавала пакаёўкай у гатэлі маленькага гарадка (ня памятаю дакладна, дзе). Яна, як пачула, што выйграла машыну, тут жа страціла прытомнасць”.
Еўрарадыё: А выйгрышы абкладаюцца падаткам?
Прадстаўніца “Беллатарэі”: У тым і справа, што не. Выйгрышы ніякім падаткам не абкладаюцца.
ЖЖ-юзэр zedlik падлічыў: «Вось, напрыклад, апошні тыраж суперлато. Бярэм агульную колькасць выйгрышаў, адымаем выйгрышы тыпу «латарэйны білет», заахвочвальныя прызы і атрымліваецца, што імавернасць выйграць больш за вартасць квітка 7.96%. То бок толькі недзе на дванаццаты раз. Калі браць для выйгрышаў, якія пачынаюцца з пяціразовага перавышэння кошта квітка, там увогуле 0.4%. Затое дзяржава за гэты час захапала сабе 500 тысячаў баксаў. Незалежна ад таго, хто і што там выйграў. Хтосьці аднойчы трапна заўважыў, што латарэя — гэта ўскосны падатак на кепскае веданне матэматыкі”.
Ва ўсім свеце латарэі з'яўляюцца крыніцай прыбытку не толькі для арганізатараў, але і прыносяць прыбыткі ў дзяржбюджэты. Аператарамі латарэй могуць быць як дзяржаўныя, так і прыватныя кампаніі. У Беларусі латарэі – толькі дзяржаўныя.