Беларускія мытнікі затрымалі 13 польскіх фураў
Згодна з рашэннем суда дзве з іх ужо канфіскаваныя.
Пачынаючы са жніўня беларускія мытнікі затрымалі 10 фураў у Брэсце і тры каля Магілёва. Польскія кіроўцы абвінавачваюцца ў недазволеных перавозках на тэрыторыі Мытнага саюза, паведамляюць польскія СМІ.
Міністэрства замежных спраў Польшчы ў сувязі з гэтым выслала ў Беларусь ужо некалькі лістоў з пратэстамі. Аднак беларускі бок іх ігнаруе і не адказвае польскаму МЗС.