Беларускія памежнікі спынілі дзвюх расіянак з некалькімі пашпартамі

На выходных брэсцкія памежнікі спынілі дзвюх расіянак, чые дакументы выклікалі ў іх здзіўленне, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. 5 красавіка ў пункце пропуску "Дамачава" затрымалі расіянку, якая ехала ў Беларусь на аўтамабілі Volkswagen. Праверка выявіла, што ў пашпарце жанчыны была замененая фатаграфія. Падчас разбору жанчына паказала памежнікам іншы пашпарт — згодна з ім, яна была ўжо грамадзянкай Аўстрыі. Парушальніцу затрымалі для далейшага разгляду.

У той жа дзень на цягніку Брэст — Тэрэспаль у чыгуначным пункце пропуску "Брэст" затрымалі 62-гадовую расіянку. Жанчына спярша паказала праязны дакумент асобы без грамадзянства, выдадзены ў Бельгіі. Аднак яго тэрмін скончыўся чатыры месяцы таму. Памежнікі адмовіліся прапускаць праз мяжу падарожніцу з несапраўдным дакументам. Пасля гэтага яна паказала сапраўдны замежны пашпарт Расіі. Аднак падчас разбору высветлілася, што ёй часова забаронены выезд з нашай краіны, бо жанчына мае запазычанасць перад мытнымі органамі. Таму праз мяжу яе не прапусцілі.

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі