Беларускія правайдэры будуць захоўваць гісторыю наведвання сайтаў

Беларускіх правайдэраў абавяжуць захоўваць гісторыю наведвання сайтаў карыстальнікамі цягам году з дня аказання інтэрнэт-паслугаў. Такія нормы ўтрымліваюцца ў Інструкцыі аб парадку фармавання і захоўвання звестак аб іфармацыйных рэсурсах, якія наведваюць карыстальнікі інтэрнэт-паслуг. Дакумент зацверджан Міністэрствам сувязі 18 лютага 2015 года і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Такім чынам, правайдэры будуць захоўваць звесткі аб старонках, якія наведваюць карыстальнікі — фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Таксама пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны будуць захоўваць нумар і дату заключэння дамовы на аказанне паслуг электрасувязі — прозвішча, імя і адрас карыстальніка.

Інструкцыю прынялі ў мэтах барацьбы з незаконным абарачэннем наркотыкаў — Міністэрства сувязі спасылаецца на знакаміты дэкрэт №9. Пастанова пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі