Беларускія тэнісісткі выйшлі ў плэй-оф 2-й Сусветнай групы Кубка федэрацыі

Беларуская жаночая зборная па тэнісе выйшла ў плэй-оф 2-й Сусветнай групы Кубка федэрацыі.

Нашыя спартоўкі добра выступілі на турніры 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны, які прайшоў у Будапешце 4-7 лютага. Беларускі занялі першае месца ў падгрупе С. Яны выйгралі ў Грузіі (3:0), Балгарыі (3:0), Партугаліі (2:1) і Вялікабрытаніі (2:0).

Вольга Гаварцова перамагла Ёхану Конта — 6:0, 6:1. А Вікторыя Азаранка абыграла Хізэр Уотсан — 6:4, 6:1. Парная сустрэча не праводзілася, інфармуе БелаПАН.

Саперніцы Беларусі ў плэй-оф 2-й Сусветнай групы Кубка федэрацыі стануць вядомыя пазней. Матч пройдзе сёлета ў красавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі