Беларускія турысты затрымаліся ў Дубаі, бо паламаўся самалёт
Самалёт "Белавія" / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Беларускія турысты не змаглі вылецець з Дубая 12 студзеня рэйсам "Белавія" B2718, які мусіў даставіць іх у Мінск. Ім сказалі, што самалёт не вылеціць праз тэхнічныя непаладкі.
Адзін з пасажыраз падзяліўся падрабязнасцямі: "Сёння "Белавія" не паляцела з Дубая праз паломку, самалёт буксіравалі з паласы, высадзілі пасажыраў. Спачатку людзям паведамілі, што іх пакормяць па пасадачным талоне ў KFC, а потым сказалі, што адвязуць у гатэль. Мы хвалюемся".
У даведачнай Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" журналісту Zerkalo.io як прыватнай асобе сказалі, што рэйс B2718 прыбудзе 13 студзеня ў 00:30. Прычыну затрымкі рэйса работнікі аэрапорта не ўдакладнілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.