Улады Беларусі адмовіліся ад ідэі ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю
Штаб-кватэра СГА ў Жэневе
Беларусь больш не плануе далучацца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Гэта вынікае з пастановы Саўміна, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале.
Пазіцыя "удзел у шматбаковай гандлёвай сістэме, асновай якой з'яўляецца СГА, прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з абавязацельствамі ў СГА і далучэнне Рэспублікі Беларусь да СГА з улікам нацыянальных інтарэсаў" выключана з плана ўрада да 2025 года.
Нагадаем, Беларусь падала заяўку на далучэнне да СГА у 1993 годзе. Перагаворны працэс актывізаваўся ў 2015 годзе. Аднак вясной 2022 года, пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, СГА адмовілася разглядаць беларускую заяўку — з-за падтрымкі, якую аказаў Мінск расійскай агрэсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.