Беларускія ваяры вырашылі стварыць ЧВК

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне / facebook.com/belwarriors/

Беларускія ваяры вырашылі стварыць Часовую вайсковую камісію. Пра гэта было аб'яўлена на канферэнцыі "Шлях да волі" ў Кіеве. На чале ЧВК стаў ваяр Палка Каліноўскага Павел Шурмей ("Дзядзька"), паведамляе "Белсат".

У дэкларацыі, прынятай на канферэнцыі, адзначаецца, што ЧВК — "калегіяльны выканаўчы орган, які фармуецца шляхам роўнага прадстаўніцтва беларускіх нацыянальных вайсковых фармаванняў і парамілітарных арганізацый". Яе мэтай называецца фармаванне вайсковай грамадска-палітычнай арганізацыі "Беларуская Вызвольная Армія". Яно "ажыццяўляецца шляхам згуртавання і арганізацыі вайскоўцаў як на тэрыторыі Беларусі, так і па-за яе межамі, якія захавалі вернасць прысязе народу Беларусі, а таксама цывільных удзельнікаў нацыянальных вайсковых і парамілітарных фармаванняў і грамадскіх аб'яднанняў".

У дэкларацыі падкрэсліваецца, што "БВА ствараецца для вызвалення Беларусі і аднаўлення Канстытуцыйнага ладу". З моманту перадачы паўнамоцтваў кіраўніцтву БВА Часовая вайсковая камісія спыніць сваю дзейнасць.

Беларускія ваяры вырашылі стварыць ЧВК
t.me/belsat/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі