Беларуску аштрафавалі за фота бел-чырвона-белых навагодніх шароў у сацсетцы

Навагоднія шары / wallpapers.99px.ru, ілюстрацыйнае фота
Навагоднія шары / wallpapers.99px.ru, ілюстрацыйнае фота

Суддзя Чашніцкага раённага суда аштрафавала мясцовую жыхарку за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі" ў сацсетцы "Аднакласнікі", а таксама за фота "навагодніх шароў, афарбаваных у БЧБ сцяг", пішуць праваабаронцы.

Суддзя палічыла гэты фотаздымак "пікетаваннем з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў, без адпаведнага дазволу адміністрацыі раённага выканаўчага камітэта".

Жанчыне прысудзілі штраф у 2590 рублёў (70 базавых велчыняў). Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у яе "прадмет адміністрацыйнага правапарушэння" (верагодна, мабільнік).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі