Беларускую гарэлку і касметыку будуць прадаваць у Вялікабрытаніі

Беларускую гарэлку будуць прадаваць у Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Размары Томас. Пры гэтым амбасадарка адзначыла, што ёсць у Беларусі і іншыя тавары, якія з задавальненнем набудуць брытанцы. Томас: "Дапусцім, гэта могуць быць такія тавары, як лекавыя сродкі, касметыка, тэкстыльная прамысловасць. І хай кожная з іх паасобку і можа быць маленькай часткай, але ўсе разам яны складуць даволі сур'ёзную частку таваразвароту. І, напэўна, у гэтых галінах могуць быць зацікаўленыя брытанскія інвестары, якія таксама зацікаўленыя ў хай-тэку - высокіх тэхналогіях".

Адзін з буйных дыстрыбутараў Вялікабрытаніі цяпер вядзе перамовы з нагоды паставак беларускай гарэлкі ў сетку сваіх крам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі