Беларускую штурхальніцу ядра за допінг дыскваліфікавалі на 4 гады
Беларускую штурхальніцу ядра Вікторыю Колб за допінг дыскваліфікавалі на 4 гады. У пробе 26-гадовай спартсменкі выявілі лігандрол. Як паведамляе nada.by, ануляваныя ўсе вынікі, паказаныя Колб з 21 лютага бягучага года. Тэрмін дыскваліфікацыі скончыцца ў канцы сакавіка 2024-га.
Вікторыя Колб адзначылася перамогай на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў далёкім 2015 годзе (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.