Беларусы бяруць усё больш крэдытаў — ужо зараз яны вінныя банкам 10 млрд рублёў

Беларусы бяруць усё больш крэдытаў — ужо зараз яны вінныя банкам 10 млрд рублёў

Беларусы бяруць усё больш крэдытаў. У чэрвені пазыка фізічных асобаў банкам упершыню перавысіла 10 мільярдаў рублёў. Дакладная сума, якую беларусы вінныя банкам на 1 ліпеня, — 10 млрд 162,5 млн рублёў, паведамляецца ў статыстычным бюлетэні Нацбанка.

Траціна з гэтых крэдытаў узятая на спажывецкія патрэбы, астатнія 2/3 — на нерухомасць і будаўніцтва.

Толькі за чэрвень пазыка беларусаў па крэдытах вырасла на 171,6 мільёна рублёў. А за год гэтая лічба вырасла амаль на траціну, а менавіта на 2,4 млрд рублёў.

У той жа час, пратэрмінаваная пазыка беларусаў па крэдытах на 1 ліпеня склала 49,3 мільёна рублёў. Гэта самы высокі паказчык з 1 студзеня 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі