У Нацбанку распавялі пра стан золатавалютных рэзерваў Беларусі ў гэтым годзе

ЗВР працягваюць расці
У Нацбанку распавялі пра стан золатавалютных рэзерваў Беларусі ў гэтым годзе. У студзені яны павялічыліся адразу на 410,6 млн долараў ці на 4,6% (у снежні 2024-га рост склаў амаль 128 млн долараў). На 1 лютага ЗВР складалі $9,3332 млрд. Падобная велічыня золатавалютных рэзерваў была зафіксаваная пяць гадоў таму.
У пачатку года ЗВР выраслі за кошт падаражання золата. Манетарнае золата ў золатавалютных рэзервах Беларусі складае $4,8 млрд. За месяц яго стала больш на 345 мільёнаў долараў.
На канец 2025 года аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі, у адпаведнасці з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, павінен скласці не менш як $7,1 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.