Беларусы не роўна лукашысты: як давесці гэта ўкраінцам — эфір з Магдам
Яўген Магда / Еўрарадыё
Да выкрадання ўкраінскіх дзяцей, за што пракурор крымінальнага суда ў Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна, датычны і Лукашэнка. Бо без санкцыі апошняга каля 1500 дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны не патрапілі б у Беларусь. І гэты факт дадае напружанасці ў адносінах паміж ўкраінцамі і беларусамі, хоць беларусы не маюць ніякага дачынення да гэтага чарговага злачынства рэжыма Лукашэнкі. Асабліва тыя беларусы, якія выступаюць за дэмакратычныя змены ў краіне і прыцягненне Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці.
Як ва Украіне рэагуюць на інфармацыю пра датычнасць Лукашэнкі да выкрадання ўкраінскіх дзяцей? Якія мэты пераследуюць арганізатары экспертнай панэлі “Беларусь 2030: адказ на выклікі” і хто за імі стаіць? Ці ёсць у “Банкавай” бачанне адносінаў з Беларуссю і беларусамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.