Беларусы не змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах Міжнароднага саюза канькабежцаў
Беларускія і расійскія спартсмены не змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах Міжнароднага саюза канькабежцаў. Гэта чарговыя санкцыі за дачыненне РБ да расійскай агрэсіі супраць Украіны.
У заяве саюза адзначаецца, што ён адрэагаваў на рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта. "Савет ISU заяўляе пра сваю салідарнасць з усімі пацярпелымі ад канфлікту на Украіне, — цытуе дакумент isu.org. — Усе нашы думкі з Украінай і яе народам".
Забарона адносіцца да спаборніцтваў па фігурным катанні, шорт-трэку і канькабежным спорце.
Гэта не першая і не апошняя заява аб адхіленні спартсменаў з Беларусі і РФ ад удзелу ў спаборніцтвах. Напярэдадні іх адхілілі ад сусветнага хакея.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.