Беларусы паўдзельнічаюць у танкавым біятлоне пад Масквой

17 жніўня на палігоне ў Алабіна адбудзецца заключны этап спаборніцтваў — міжнародны, піша газета "Ведомости". Да гэтага будзе абраны лепшы экіпаж Расіі. Паведамляецца, што "эпідэмія" танкавага біятлона ахапіла расійскае войска ў чэрвені: у кожнай вайсковай акрузе выбралі па тры лепшыя танкавыя ўзводы, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах.


Беларусы, як і іх сапернікі, будуць змагацца на танках Т-72Б. На палігоне ўжо прайшла імітацыя міжнародных спабоніцтваў: танкі прайшлі невялікае кола з паласой перашкодаў і стралялі па мішэнях.

Фота — btvt.narod.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі