Беларусы просяць амбасаду ў ПАР дапамагчы вярнуцца на радзіму праз новы штам

Штам "амікрон" выяўлены ўжо ў 40 краінах свету / Reuters​
Штам "амікрон" выяўлены ўжо ў 40 краінах свету / Reuters​

Больш за 10 грамадзян Беларусі звярнуліся ў беларускую амбасаду ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы з просьбай дапамагчы вярнуцца на радзіму. Людзі хочуць з'ехаць праз новы штам каранавіруса ("амікрон"), расказаў у эфіры тэлеканала СТБ часовы павераны ў справах Беларусі ў ПАР Максім Несцярэнка.

"На дадзены момант у нас ёсць інфармацыя пра 11 грамадзян Беларусі, якія хочуць вярнуцца на радзіму", — расказаў ён. Гэта і турысты, і тыя, хто прыехаў у ПАР у камандзіроўку.

Па словах Несцярэнкі, дыпламаты цяпер шукаюць магчымасці дапамагчы грамадзянам пакінуць эпідэмічна небяспечны рэгіён. 

"Мы прапрацавалі з нашымі беларускімі турагенцтвамі магчымыя варыянты. Цяпер прапанавалі нашым беларускім грамадзянам, як можна выехаць на радзіму з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі", — сказаў ён.  

Новы штам каранавіруса "амікрон" быў выяўлены спачатку ў Маскве, затым у ПАР некалькі тыдняў таму. За гэты час ён паспеў пракрасціся ў дзясяткі краін свету. У Беларусі носьбітаў гэтага штаму пакуль выяўлена не было.

Пра новай разнавіднасці каранавіруса пакуль вядома няшмат. Першапачаткова паведамлялася, што дзякуючы мутацыям ён можа лягчэй і хутчэй распаўсюджвацца. Аднак эксперты СААЗ настойліва заклікаюць не панікаваць. Напярэдадні ў эфіры тэлеканала CBS экспертка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Марыя ван Керкхове заявіла, што пакуль назіранне паказвае, што пацыенты, якія заразіліся амікрон-штамам, пераносяць COVID-19 лягчэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі