Беларусы ствараюць у сацсетках Партыю дармаедаў
А таксама актыўна карыстаюцца хэштэгам #Jesuistunjejadjec.
Беларускія карыстальнікі сацсетак пачалі ствараць супольнасці для дармаедаў. Нагодай стаў дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", падпісаны 2 красавіка.
Так, у фэйсбуку была створаная супольнась "Партыя дармаедаў", якую на цяперашні час упадабалі каля 500 чалавек. Сваім дэвізам "Партыя дармаедаў" узяла вядомае выслоўе "Мы не рабы".
Таксама ў сацсетках з'явіўся хэштэг #Jesuistunjejadjec (#Jesuistunjejadjets). Яго актыўна ставяць пры абмеркаванні дэкрэта аб дармаедах.
Сем легальных спосабаў пазбегнуць падатку за дармаедства