Беларусы ў маі прадалі валюты на $16,6 млн больш, чым купілі
Юрыдычныя асобы у адрозненне ад фізічных асоб у траўні часцей куплялі валюту, чым прадавалі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларусы ў апошні час усё часцей прадаюць валюту, чым купляюць. У траўні розніца склала $ 16,6 млн. Паводле дадзеных Нацбанка, у траўні фізічныя асобы купілі замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) на суму ў $ 800,3 млн, а прадалі — на $816,9 млн.
З пачатку года гэтая розніца наблізілася да $ 450 млн. Гэта значыць, што са студзеня па май фізасобы прадалі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты больш на $445,9 млн, чым купілі.
Тым часам суб'екты гаспадарання ў маі часцей выступалі ў ролі пакупнікоў замежнай валюты. Купля перавысіла продаж на $174,1 млн. Пры гэтым агульны аб'ём набытай юр асобамі замежнай валюты ў траўні склаў $2,119 млрд, прададзенай — $1,945 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.