Беларусы ўдзельнічалі ва ўкраінскім дэсанце на Кінбурнскую касу

Спецназаўцы ўстанаўліваюць украінскі сцяг на акупаванай тэрыторыі / t.me/DIUkraine/
Беларусы ўдзельнічалі ва ўкраінскім дэсанце на акупаваную расіянамі Кінбурнскую касу на поўдні Украіны. Аперацыя спецназаўцаў была праведзена 9 жніўня. Па версіі Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, яна была паспяховая: знішчаныя 6 адзінак бронетэхнікі і ліквідавана каля трох дзясяткаў акупантаў, устаноўлены сцяг вайсковай разведкі.
ГУР пералічвае падраздзяленні, якія ўдзельнічалі ў дэсантнай аперацыі: "Хімера", "Стугна", "Paragon", "Сібірскі батальён", "Тэрор" у складзе спецпадраздзялення Цімура. У нядаўнім інтэрв'ю "Украінскай праўдзе" беларускі добраахвотнік Ігар "Янкі" Янкоў казаў, што ваюе якраз у складзе "спецпадраздзялення Цімура". Ён — адзін самых вядомых байцоў "Тэрора" і "Беларускага добраахвотніцкага корпусу".
Па расійскай версіі, удзельнікі дэсанту панеслі страты ("да 12 чалавек") і адступілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.