Беларусы везлі з Польшчы 42 наркатычныя таблеткі

Беларусы везлі з Польшчы 42 наркатычныя таблеткі

Лекавыя сродкі з псіхатропнымі рэчывамі выявілі брэсцкія мытнікі ў мытным пункце "Варшаўскі мост".

Як паведамляе прэс-служба мытні, супрацоўнікі праводзілі агляд аўтамабіля Peugeot, на якім з Польшчы ў Беларусь ехалі нашыя суайчыннікі. У машыне мытнікі знайшлі значную колькасць розных медыцынскіх прэпаратаў. Супрацоўнікі мытні сталі правяраць, ці няма сярод іх рэчываў, забароненых і абмежаваных да перамяшчэння.

Яны выявілі 42 таблеткі "Zolpidem Mylan 10mg", якія ўтрымліваюць у сваім складзе хімічнае рэчыва zolpidem. У адпаведнасці з Рашэннем калегіі ЕЭК №134 гэтае рэчыва з'яўляецца абмежаваным для вольнага перамяшчэння праз мытную мяжу. Да таго ж, у Беларусі яно падлягае дзяржаўнаму кантролю як небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

Мытнікі забралі таблеткі. Па факце іх выяўлення ідзе праверка. На беларусаў могуць пачаць крымінальную справу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі