Беларусы забралі ў расіяніна часопісы 100-гадовай даўніны (фота)
Здарэнне адбылося ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост".
Сярод асабістых рэчаў грамадзяніна Расіі, які ўязджаў на "Land Rover" на беларускую тэрыторыю з Польшчы, мытнікі і памежнікі знайшлі 8 нумароў часопіса "Le Miroir" 1912-1913 гадоў на французскай мове. Выданні напраўленыя на экспертызу для высвятлення іх гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Фота — brest.customs.gov.by