"Белавія" адкрывае яшчэ адзін рэйс у Расію

Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair у Мінску многія краіны перапынілі авіязносіны з Беларуссю / @belavia_official
Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair у Мінску многія краіны перапынілі авіязносіны з Беларуссю / @belavia_official

"Белавія" пачынае лётаць у расійскі Мурманск. Першы рэйс запланаваны на 23 траўня. Рэйсы будуць выконвацца па аўторках: вылет з Мінска — у 10.15, вылет назад — у 14.00. Час у дарозе — каля трох гадзін. Кошт пералёту ў адзін бок пачынаецца ад 134 еўра, у абодва – 244 еўра (тарыф LIGHT), кажуць у авіякампаніі. Квіткі ўжо даступныя на сайце перавозчыка і ў офісах продажаў.

"Мы разлічваем, што гэты маршрут стане запатрабаваным у прадстаўнікоў бізнесу. Мурманск вядомы як буйны прамысловы цэнтр", — заявіў генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец. На ягоную думку, новы кірунак будзе запатрабаваны і ў пасажыраў, якія падарожнічаюць транзітам праз Мінск, і ў турыстаў, якія "аддаюць перавагу нетрывіяльным маршрутам". Чаргінец нагадаў, што ў Мурманску "можна ўбачыць паўночнае ззянне, пабываць на гарналыжных схілах, маляўнічых сопках і сапраўдным атамным ледаколе, адправіцца на марскі шпацыр і паназіраць за кітамі".

Нагадаем, пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай у Мінску самалёта Ryanair еўрапейскія краіны перапынілі авіязносіны з Беларуссю. У выніку "Белавія" лётае цяпер, акрамя краін СНД і Грузіі, толькі ў Турцыю, Егіпет, ААЭ і Катар. Але і ў гэтых краінах сутыкаецца з пэўнымі абмежаваннямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі