"Белавія" могуць дазволіць неабмежаваныя палёты ў Расію — Коммерсант

"Параўнальна малады флот "Белавія" можа апынуцца не лішнім на ўнутрырасійскіх лініях" / kommersant.ru
"Параўнальна малады флот "Белавія" можа апынуцца не лішнім на ўнутрырасійскіх лініях" / kommersant.ru

"Белавія" могуць дазволіць неабмежаваныя палёты ў Расію. У Расавіяцыі не выключаюць зняцця ўсіх абмежаванняў на палёты беларускай авіякампаніі. Гаворка пра колькасць рэйсаў і даступныя напрамкі ў гарады РФ. На мінулым тыдні расійскія авіякампаніі атрымалі тэлеграмы з даручэннем агучыць сваю пазіцыю па гэтым пытанні, піша Коммерсант.

У расійскіх авіякампаніях не бачаць сэнсу ў такой прывілегіі для "Белавія". Там лічаць, што ўзмацненне прысутнасці канкурэнта з Беларусі ў РФ магчыма толькі пры прадастаўленні ім тых жа ўмоў. Адзінай выгадай для расійскіх кампаній у галіне лічаць нарошчванне перавозак з рэгіёнаў у Беларусь для трансферу ў Грузію. Пры гэтым асноўны паток з Масквы і Санкт-Пецярбурга ўсё роўна паляціць праз Ерэван.

"Белавія" апынулася пад заходнімі санкцыямі ў 2021 годзе. Для яе закрылі неба ЕС. Парк авіякампаніі скараціўся з 29 да 13 самалётаў — 8 Boeing і 5 Embraer. У Расіі з-за заходніх санкцый існуе праблема з дэфіцытам самалётаў і запчастак для іх. Таму расійскія эксперты лічаць, што ў такой сітуацыі "параўнальна малады флот "Белавія" можа апынуцца не лішнім на ўнутрырасійскіх лініях".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі