"Белавія" ў 2020 годзе плануе набыць дзевяць самалётаў Boeing

"Белавія" ў 2020 годзе плануе набыць дзевяць самалётаў Boeing

У 2020 годзе ў авіякампаніі "Белавія" могуць з'явіцца яшчэ дзевяць самалётаў Boeing. Гэта абмяркоўвалася на сустрэчы міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Аўраменкі з віцэ-прэзідэнтам па продажах і маркетынгу камерцыйнага сектара ў Расіі і Цэнтральнай Азіі кампаніі Boeing Грэгары Лакстанам, перадае БЕЛТА.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася, калі вернуцца ў эксплуатацыю самалёты Boeing 737. Як паведамлялася раней, на працягу пяці месяцаў з самалётамі гэтай мадэлі адбыліся дзве авіякатастрофы. Пасля гэтага шмат якія краіны і авіякампаніі прыпынілі выкарыстанне гэтых самалётаў. Пазней такую меру ўжыла і сама кампанія Boeing. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі