У Boeing 737 NG выявілі небяспечныя расколіны. У "Белавія" — сем такіх самалётаў
Кампанія Boeing выявіла сур'ёзны дэфект у дзясятках самалётаў Boeing 737 Next Generation, піша meduza.io. Гэта адна з самых папулярных мадэляў грамадзянскіх лайнераў.
Падчас праверкі вытворцы знайшлі ў кожным дваццатым авіялайнеры расколіны ў дэталі, якая адказвае за надзейнасць мацавання крыла да фюзеляжа. У ЗША праверку прайшлі ўжо каля траціны самалётаў гэтай серыі — 686. Расколіны выявілі ў 36 авіялайнерах.
Некаторыя авіякампаніі спынілі выкарыстанне пашкоджаных "Боінгаў" гэтай серыі. Так, амерыканская Southwest Airlines спыніла палёты двух самалётаў, а бразільская Gol Linhas Aereas — адразу адзінаццаці.
Агулам кампанія вырабіла больш за 7000 такіх лайнераў.
Дарэчы, у авіяпарку беларускай кампаніі "Белавія" налічваецца сем самалётаў Boeing 737NG. Адзін з іх быў першым самалётам у новай ліўрэі-"васільку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.