"Белавія" з 2 траўня аднаўляе рэйсы ў Мілан
Авіякампанія "Белавія" з 2 траўня аднаўляе палёты ў Мілан, паведамляецца на старонцы авіяперавозчыка ў Фэйсбуку.
Рэйсы будуць ажыццяўляцца двойчы ў тыдзень з тэрміналу 2 у аэрапорце Мальпенса.
"Белавія" падкрэслівае, што замежны турыстызм у Італію пакуль не дазволены. Адпаведна, палёты арганізоўваюцца для тых, хто падарожнічае толькі па рабочых або медыцынскіх пытаннях.
Палёты ў Мілан "Белавія" прыпыніла з 12 сакавіка. Гэта было выклікана распаўсюдам каранавіруса COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.