"Белгазпрамбанк" абмежаваў зняцце наяўных грошай з картак

 "Белгазпрамбанк" абмежаваў зняцце наяўных грошай з картак

"Белгазпрамбанк" уводзіць абмежаванні на зняцце наяўных грошай у банкаматах. Як заяўляе прэс-служба банка, абмежаванне пачне дзейнічаць 5 жніўня з 10:00.

У банкаматах банка можна будзе зняць наяўнымі не больш за 10 тысяч рублёў за суткі і 100 тысяч рублёў за месяц. Абмежаванне будзе датычыць картак любых беларускіх банкаў.

Такія ж абмежаванні ўводзяцца на зняцце наяўных грошай па картках "Белгазпрамбанка" і ў банкаматах, якія належаць банкам-партнёрам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі