"Белнафтахім" не знізіў кошты на бензін

"Белнафтахім" не знізіў кошты на бензін

2 студзеня ў Беларусі не адбылося зніжэння коштаў на бензін і дызельнае паліва. 

Пра запланаванае зніжэнне перад Новым годам паведамляў партал tut.by. Абвяшчалася, што дызпаліва патанне на 1 капейку, а бензін — на 2 капейкі. 

Аднак сёння АІ-95 па-ранейшаму каштуе 1,54 рубля, АІ-92 — 1,43 рубля.

Раней старшыня "Белнафтахіму" Андрэй Рыбакоў заяўляў, што канцэрн прапануе знізіць кошты на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 02.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі