"Белнафтахім" — за паэтапнае павышэнне цэн на паліва

"Белнафтахім" — за паэтапнае павышэнне цэн на паліва

"Белнафтахім" збіраецца прытрымлівацца паэтапнага павышэння цэн на паліва. Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Сізоў. "У нас у якасці стратэгіі выбрана паэтапнае павышэнне цэн на паліва, — цытуе яго словы БЕЛТА. — Мы адсочваем змены сітуацыі на рынку, тое, як гэта ўплывае на эканоміку нафтаперапрацоўкі, алсочваем сітуацыю са зменай курса. Таксама на нас аказвае ўплыў падатковы складнік".

Як вядома, "Белнафтахім" праводзіць у інтэрнэце апытанне насельніцтва. Беларусам прапануюць зрабіць выбар варыянту змены цаны на паліва: аднамомантавае, паэтапнае ці ўсёроўна якое. Сізоў кажа, што галасы "падзяліліся прыкладна пароўну". На раніцу серады за аднамомантнае павышэнне цаны на паліва прагаласавалі 47%, за паэтапнае — 46%, без розніцы 7% удзельнікаў апытання. Прагаласавалі больш за 6 тысяч чалавек.

У 2018 годзе адбылося 25 павышэнняў цэн на аўтамабільнае паліва. Звычайна яно даражэе на 1 капейку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі