“Белорусская Нива”: Цукар і цыгарэты даражэюць, бо іх вывозяць за мяжу

“Белорусская Нива” прапануе сваю версію таго, чаму ў Беларусі растуць кошты на бензін, цукар і цыгарэты і ўскосна аргументуе на карысць выязной пошліны ў 100 долараў, прапанаванай Аляксандрам Лукашэнкам. Журналістка Юлія Бальшакова ўпэўнівае, што рост коштаў у нас адбываецца праз “партызанскі экспарт”. Маўляў, на рынак ціснуць “Васі і Пашы”, якія “круцяцца на мяжы дзясяткамі”:

“У некага можа з’явіцца адчуванне, што праблема гэтая не вартая і выедзенага яйка. Маўляў, колькі там можа вывезці адзін чалавек у адной машыне? Але такія Васі і Пашы круцяцца штодня на мяжы дзясяткамі. Яшчэ больш курсуюць сюды-туды ў цягніках. А мы потым дзівімся, чаму гэта кошты на цукар, бензін ці цыгарэты ўсё імкнуцца падняцца, наблізіцца да коштаў суседніх дзяржаваў. Ці не таму, што гэтыя тавары з выгадай для сябе і свайго кашалька вывозяць такія вось прадпрымальныя хлопцы?”

Еўрарадыё здзівілася, што рост коштаў можа тлумачыцца тым, што людзі набываюць тавары ў беларускіх крамах. Па каментар мы звярнуліся да эканаміста Леаніда Заікі:

“Калі б таварныя запасы скарачаліся, чаго не было, тады можна было б так сцвярджаць. Але гэта інтуітыўныя сцвярджэнні, якія не адпавядаюць рэальнаму стану справаў, — каментуе Леанід Фёдаравіч. — Калі попыт на тыя ці іншыя тавары павялічваецца пад уплывам высокіх коштаў на іх на суседніх рынках, будзе працаваць павелічэнне прапановы. Вытворчасць будзе рэагаваць аб’ёмамі”.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, складскія запасы цукру на 1 жніўня складаюць 190,6% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці. То бок, на складах ляжыць вынік амаль двух месяцаў працы беларускай цукровай прамысловасці. Пра складскія запасы тытунёвых вырабаў Белстат не паведамляе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі