Белстат: Рэальны заробак за год зменшыўся на 3,1%
Паводле дадзеных Белстата рэальны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—верасні 2015 года ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам зменшыўся на 3,1%, у верасні 2015 года ў параўнанні са жніўнем 2015 года — на 2,8%.
Намінальны наяўны сярэднямесячны заробак работнікаў Беларусі ў студзені—верасні 2015 года склаў 6,625,4 тыс рублёў, у тым ліку ў верасні — 6,863 млн рублёў. Ён зменшылася ў параўнанні са жніўнем 2015 года на 1,5%, або на 107,6 тыс рублёў.
Максімальны сярэднямесячны наяўны заробак работнікаў у верасні сярод рэгіёнаў быў у Мінску — 9,287 млн рублёў, мінімальны — у Магілёўскай вобласці (5,906 млн). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 5,944 млн рублёў, у Гомельскай — 6,372 млн, Гродзенскай — 6,109 млн, Мінскай — 6,874 млн, Віцебскай — 5,907 млн рублёў.
Максімальная зарплата была ў работнікаў сферы вылічальнай тэхнікі — 27,659 млн рублёў, мінімальная — у работнікаў сацыяльнай сферы (4,0 млн рублёў), паведамляе БелаПАН.
Фота: borisovnews.by