Белтэлерадыёкампанія атрымала каля 20 заявак на ўдзел у "Еўрабачанні-2010"
Белтэлерадыёкампанія атрымала больш за 20 заявак на ўдзел у нацыянальным адборы прадстаўніка на конкурсе "Еўрабачанне-2010" у Осла. Як паведамляе БелаПАН, прыём заявак завяршыўся 15 лютага, аднак арганізатары будуць прымаць усе каштоўныя бандэролі з заяўкамі ад выканаўцаў, высланыя не пазней за 15 лютага. Прыняць удзел у адборачным туры выказалі жаданне не толькі беларускія выканаўцы, але і музыкі з Ірландыі, Іспаніі, Ісландыі і Польшчы.
Для ацэнкі прэтэндэнтаў будзе створаная фокус-група, у якую ўвойдуць прадстаўнікі беларускіх тэлеканалаў. Фокус-група абярэ і абвесціць прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2010" не пазней за 10 сакавіка. Акрамя таго, будзе абраны рэзервовы выканавец.
Летась у адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла больш за 100 заявак ад выканаўцаў і аўтараў песень на ўдзел у нацыянальным адборачным туры "Еўрабачання".