Белую сініцу назвалі птушкай 2022 году ў Беларусі
Птушкай 2022 года ў Беларусі аб'яўлена белая сініца, паведамляе "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Гэта невялікая прыгожая пеўчая птушка жыве толькі на Палессі. Па-руску яе называюць "белая лазоревка".
Белая сініца — адзін з самых папулярных відаў беларускіх птушак за мяжой. Шмат турыстаў прыязджаюць на Палессе, каб пабачыць менавіта яе. Хаця птушка гэтая меншая за вераб’ёў. Яна важыць да 16 грамаў, а размах крылаў мае да 21 сантыметра.
Белая сініца ўключаная ў "Чырвоную кнігу Беларусі" яшчэ з першага выдання. Колькасць белых сініц у Беларусі апошні раз ацэньвалася ў 2015 годзе — усяго ў 500-800 пар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.